Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведае прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч


Дунья Міятавіч

Дунья Міятавіч

3 чэрвеня ў Менску адбудзецца сэмінар-трэнінг для беларускіх журналістаў «Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафэсіяналізм і ўстойлівае развіцьцё».

Як паведамляецца на сайце беларускага МЗС, мерапрыемства ладзяць Офіс Прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ сумесна зь Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і «іншымі зацікаўленымі ведамствамі».

Па інфармацыі ГА «БАЖ», арганізатары плянуюць запрасіць да ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. Трэнэрамі на сэмінары выступяць украінскія экспэрты. Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч наведвала Беларусь у кастрычніку 2010 году. Дунья Міятавіч неаднаразова выказвала сваю занепакоенасьць ціскам уладаў Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў.
XS
SM
MD
LG