Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Нафтавы ланцужок застанецца кароткім


«Расея зьбіраецца працягнуць практыку квартальных пагадненьняў з Беларусьсю па пастаўках нафты. Па словах кіраўніка расейскага Мінэнерга Аляксандра Новака, дамоўленасьць аб пастаўках на трэці квартал павінна быць дасягнута да 15 чэрвеня. Між тым яшчэ ў сярэдзіне сакавіка спадар Новак разлічваў, што наступнае пагадненьне з Беларуссю будзе тычыцца 2013 года ў цэлым», —піша расейская газэта «Коммерсант».

Выданьне адзначае, што нафтавыя перамовы цесна зьвязаныя з «пэрспэктывамі прыватызацыі ў Беларусі і стварэньня супольных кампаніяў».
XS
SM
MD
LG