Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сэнату ЗША выступіў за пастаўкі зброі сырыйскай апазіцыі


Сырыйскі паўстанец

Сырыйскі паўстанец

Камітэт Сэнатe ЗША па замежных справах у ноч на сераду прагаласаваў за пастаўкі Злучанымі Штатамі зброі сырыйскім паўстанцам.

Пераважнай большасьцю галасоў сябры камітэту ўхвалілі законапраект пра пастаўкі зброі «праверанай» частцы апазыцыянэраў, выказаўшы, разам з тым, засьцярогу, што гэта зброя можа патрапіць у рукі той часткі баевікоў, якія зьвязаныя з «Аль-Каідай» .

У заяве камітэту падкрэсьліваецца: «Сытуацыя ў Сырыі стала крытычнай для яе жыхароў, для рэгіёну, для намаганьняў ЗША, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам. За два гады загінула больш за 80 тысяч сырыйцаў, колькасьць уцекачоў перавысіла 1,5 мільёна, канфлікт распаўсюджваецца на Лібан і Ірак, звязаныя з „Аль-Каідай“ экстрэмісцкія групы захопліваюць пляцдармы ў краіне, якая валодае хімічнай зброяй ».

Для ўступленьня ў сілу законапраект павінен быць ухвалены Сэнатам, Палатай прадстаўнікоў ЗША, і падпісаны прэзыдэнтам краіны.
XS
SM
MD
LG