Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апанентаў духоўнага лідэра Ірану зьнялі з выбараў


Асноўныя кандыдаты на прэзыдэнта на выбарах 14 жніўня

Асноўныя кандыдаты на прэзыдэнта на выбарах 14 жніўня

Двум вядомым у Іране палітыкам адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў на прызначаных на чэрвень выбарах прэзыдэнта краіны.

Былы прэзыдэнт Акбар Хашэмі Рафсанджани і Эсфандияр Рахім Машаі, хаўрусьнік і ў мінулым намесьнік тагачаснага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада, не дапушчаны да выбараў рашэньнем Рады абаронцаў канстытуцыі, абвесьціла дзяржаўнае тэлебачаньне.

З 686 патэнцыйных кандыдатаў прыняць удзел змогуць ўсяго восем.

Усе 12 багасловаў і правазнаўцаў, якія ўваходзяць у Раду абаронцаў канстытуцыі, разглядаюцца як хаўрусьнікі духоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хамэнеі.

Амаль усе ухваленыя імі кандыдаты маюць рэпутацыю ультракансэрватараў, цесна зьвязаных з іранскім рэлігійным істэблішментам. Адзіным выключэньнем выглядае былы віцэ-прэзыдэнт і міністар тэхналогіящ Махамад Рэза Арэфы.

У той жа час, да выбараў дапушчаныя прадстаўнік Ірану на перамовах па ядзернай праграме Саід Джалілі, ягоны папярэднік Хасан Роўхані, экс-міністар замежных спраў Алі Акбар Вілаяце, мэр Тэгерану Махамад Бакер Калібаф, былы кіраўнік Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Мохсэн Рэзаі, эбылы сьпікер парлямэнту Галамалі Хадад-Адэль і экс-міністар сувязі Махамад Гаразі.
XS
SM
MD
LG