Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Не пускайце злачынцаў у Эўропу!»


Аляксей Францкевіч

Аляксей Францкевіч

Беларускія арганізацыі за мяжой заклікаюць краіны Эўразьвязу не запрашаць міністра замежных справаў Уладзімера Макея і Аляксандра Лукашэнку на саміт «Усходняга партнэрства».

Як паведаміў Радыё Свабода грамадзкі актывіст Аляксей Францкевіч, «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага, Чэхія) сумесна зь іншымі беларускімі арганізацыямі пачынае кампанію «Не пускайце злачынцаў у Эўропу!».

«Мы будзем пікетаваць міністэрствы замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Усім удзельнікам Саміту Усходняга партнэрства мы дашлем лісты з заклікам не запрашаць людзей, якія ў сьпісе неўязных, а менавіта Уладзімера Макея і Аляксандра Лукашэнку. Калі ж Эўразьвяз не прыслухаецца, мы будзем пікетаваць альбо байкатаваць саміт. Запрашэньне гэтых людзей будзе праявай слабасьці і непасьлядоўнасьці Эўропы» – распавёў Аляксей Францкевіч.

Паводле Францкевіча, да кампаніі далучыліся Беларускі дом у Варшаве, «Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі» ў Літве і «Беларуска-Эўрапейскае аб’яднаньне Маладая Беларусь».
XS
SM
MD
LG