Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя зьвесткі аб ахвярах тарнада ў ЗША


Улады амэрыканскага штату Аклахома абвясьцілі новыя, удакладненыя дадзеныя аб ахвярах і пацярпелых пры тарнада, які абрынуўся ў панядзелак на горад Мур у цэнтральнай частцы штата.

З-пад абломкаў дамоў вынятыя 24 целы – раней паведамлялася пра значна большую колькасьць ахвяраў. Хуткасьць ураганнага ветру дасягала 320 кілямэтраў за гадзіну.

Упраўленьне мэдычнай экспэртызы патлумачыла, што ранейшыя дадзеныя зводкамі з раёну бедзтва, якія дублявалі адна адну. Пошукі пацярпелых і зьніклых бяз вестак у Муры, насельніцтва якога складае 55 тысяч чалавек, працягваюцца.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўхваліў выдзяленьне сродкаў з фэдэральнага бюджэту для ліквідацыі наступстваў урагану і дапамогі пацярпелым.
XS
SM
MD
LG