Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 траўня: прэзэнтацыя кнігі Пацюпы; канцэрт N.R.M.


Уршуля Радзівіл
Уршуля Радзівіл

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскай кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасьці 37а) а 19.00 адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Юрася Пацюпы «Анонс: квадрат тэкстаў» з удзелам рэдактара кнігі філёзафа Валянціна Акудовіча і філёзафа Алеся Анціпенкі.

У кавярні-гасьцёўні «Чэхаў» у Менску (вул. Віцебская, 11, мэтро «Няміга») у рамках спэцпраекту «Эўрапейская кавярня: адкрытая прастора Эўропы» і Эўрапейскага міжкультурнага фэстывалю адбудзецца публічная лекцыя супрацоўніцы Эўрапейскай рады міжнародных адносін Яны Кобзавай «Вялікая Эўропа: эўрапейскія суседзі ці суседзі ЭЗ?». Пачатак а 17.00.

У кавярні «Гудвін» (Менск, пр. Незалежнасьці 19) пройдзе канцэрт гурта N.R.M. – Настальгія ці Параноя. Пачатак а 20.00.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International публікуе сваю штогадовую справаздачу з правамі чалавека на сьвеце.

У Адэсе пачынаецца двухдзённая сустрэча ў фармаце «5+2», прысьвечаная ўрэгуляваньню Прыднястроўскага канфлікту.

У Маскве пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў абароны эўрапейскіх краінаў і краінаў-удзельніц АДКБ, прысьвечаная пытаньням бясьпекі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1173 – памерла Эўфрасіня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.

1618 – пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у вакно праскай гарадзкой залі.

1707 – нарадзіўся Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца.

1753 – памерла Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай.

1761 – Шчучын атрымаў герб.

1883 – памёр Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1946 – памёр Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар вайсковых справаў (міністар абароны) БНР.

1959 – нарадзіўся Аляксандар Смалянчук, беларускі гісторык.

1996 – загінуў Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветранай базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў падчас выкананьня вучэбнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. Першы, хто ўганараваны званьнем Герой Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Толькі ты зьехаў, пісалася лёгка,
З часам цяжэйшым рабілася пёрка.
Сёньня я ледзьве руку падымаю,
Ды не пісаць не магу, бо кахаю.
Час, як сапраўдны праціўнік каханьня,
Вечнасьцю робіць гадзіну расстаньня.
Скажуць хай сьлёзы на змучаным воку,
Як жыве служка ад Пана здалёку.
Хай бы вачэй дзьве салёных крыніцы
Сталіся рэчкай пад вербаю ніцай.
Я б і сама па рацэ той паплыла,
Каб даказаць, што любоў не астыла».

Францішка Ўршуля Радзівіл, «Ліст да мужа» (пераклад Натальлі Русецкай)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG