Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі арыштаваны былы прэм'ер, магчымы кандыдат на прэзыдэнта


Вано Мерабішвілі

Вано Мерабішвілі

Пракуратура Грузіі арыштавала былога прэм'ер-міністра і экс-міністра ўнутраных справаў Вано Мерабішвілі.

Яму ставіцца ў віну карупцыя, подкуп выбаршчыкаў, прысваеньне чужой маёмасьці і перавышэньне службовых паўнамоцтваў зь цяжкімі наступствамі.

Паплечнікі Мерабішвілі па прэзыдэнцкай партыі называюць яго арышт палітычна матываваным а праціўнікі – перамогай справядлівасьці. Мерабішвілі лічыўся бліжэйшым паплечнікам прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

На працягу некалькіх гадоў ён быў міністрам унутраных спраў, некалькі месяцаў узначальваў урад, а цяпер ён – генэральны сакратар прэзыдэнцкай партыі «Адзіны нацыянальны рух» і магчымы кандыдат ад гэтай партыі на пасаду прэзыдэнта Грузіі. Таму арышт Мерабішвілі, нягледзячы на шматмесячнае расьсьледаваньне і некалькі допытаў у МУС і пракуратуры, стаў сэнсацыяй.
XS
SM
MD
LG