Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне справы ўладальніка «Dankoff Club» працягнута на 3 месяцы


Юры Данькоў
Юры Данькоў

Тэрміны расьсьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да ўладальніка сталічнага забаўляльнага цэнтру «Dankoff Club» Юрыя Данькова (Шыціка) працягнутыя яшчэ на 3 месяцы.

Афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў распавёў Радыё Свабода: «У сувязі з новымі важнымі абставінамі, якія адкрыліся падчас сьледзтва, а таксама значна ўзрослым аб’ёмам матэрыялаў крымінальнай справы, якія патрабуюць больш пільнага вывучэньня, УСК па Менску тэрміны расьсьледаваньня дадзенай крымінальнай справы працягнутыя да 22 жніўня 2013 году. Генэральнай пракуратурай таксама санкцыянаваны працяг утрыманьня пад вартай абвінавачанага да 22 жніўня».

Уладальнік «Dankoff Club» быў затрыманы 4 верасьня 2012 году па падазрэньні ва ўчыненьні злачынстваў, кваліфікаваных як выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй альбо стварэньне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, зьдзейсьненае службовай асобай з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў.

Абвінавачваньне падазраванаму Юрыю Данькову было выстаўлена 7 верасьня 2012 году, у той жа дзень ён быў узяты пад варту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG