Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Беларусы ня маюць эмоцый


Паводле сусьветнай сацыялягічнай службы Гэлап, найменш эмацыйным народам на сьвеце зьяўляюцца сынгапурцы.

У апытаньні Гэлапа 36% сынгапурцаў адказалі, што адчуваюць станоўчыя і адмоўныя эмоцыі штодзённа. Гэты вынік аказаўся самым нізкім сярод больш чым 150 краінаў, у якіх сацыёлягі Гэлапа праводзілі свой досьлед.

Беларусь, з вынікам 38%, аказалася сярод 10 найменш эмацыйных грамадзтваў сьвету. Акрамя Сынгапуру і Беларусі, да гэтай групы належаць яшчэ Грузія (37%), Літва (37%), Расея (38%), Мадагаскар (38%), Украіна (38%), Казахстан (38%), Нэпал (38%), Кіргізстан (38%).

Гэты рэйтынг эмацыйнасьці народаў сьвету служба Гэлап зрабіла, задаючы пытаньні пра тое, ці рэспандэнты адчувалі якую-небудзь з названых пяці станоўчых і пяці адмоўных эмоцый папярэдняга дня. Да станоўчых эмоцый былі залічаныя: адчуваньне, што вы добра адпачылі; адчуваньне, што іншыя да вас ставіліся з пашанай; адчуваньне задавальненьня; рэагаваньне на сьвет усьмешкай і сьмехам; адчуваньне што вы навучыліся або зрабілі нешта цікавае. Да адмоўных эмоцый былі залічаныя адчуваньні: гневу, стрэсу, смутку, болю і трывогі. Рэйтынг эмацыйнасьці Гэлап вызначыў, беручы пад увагу адсотак рэспандэнтаў, якія сказалі, што адчувалі ўсе з 10 пералічаных эмоцый.

Найбольш эмацыйным народам сьвету аказаліся філіпінцы (60% адчуваюць штодзённа названыя вышэй станоўчыя і адмоўныя эмоцыі). Эмацыйнымі, паводле гэтага апытаньня, зьяўляюцца таксама людзі ў Сальвадоры (57%), Бахрэйне (56%), Амане (55%), Калюмбіі (55%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG