Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляецца выданьне часапісу The Journal of Belarusian Studies


21 траўня 2013 году адновіць выданьне часапіс The Journal of Belarusian Studies, які выдаецца з 1965 году, аднак ад выхаду апошняга нумару мінула амаль 25 гадоў.

Сёньня ў Школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў пры Ўнівэрсытэцкім коледжы ў Лёндане адбудзецца прэзэнтацыя новага нумару. Пра гэта паведамляецца на сайце Англа-Беларускага Таварыства.

Падчас прэзэнтацыі Яраслаў Крывой, Арнальд МакМілін, Джым Дынглі, а. Аляксандар Надсан і Эндру Ўілсан раскажуць пра гісторыю часапісу, пазнаёмяць з новым нумарам і раскажуць пра пляны на будучыню. Удзельнікі прэзэнтацыі таксама паразважаюць над тым, што зьмянілася ў галіне беларускіх дасьледаваньняў ад 80-х гадоў.

У новым нумары JBS — артыкулы Андрэя Катлярчука, Дэйвіда Марплза, Арнальда МакМіліна і Натальлі Сьліж.

Новы нумар можна будзе купіць праз інтэрнэт тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG