Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Торы дамовіліся падтрымаць законапраект пра гей-шлюбы


Кансэрватыўная партыя Брытаніі дасягнула кансэнсусу з лейбарыстамі адносна падтрымкі скандальнага законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Гэта дасьць магчымасьць накіраваць дакумэнт на разгляд у парлямэнт.

20 траўня кансэрватары таксама дасягнулі ўнутрыпартыйнай згоды па гэтым пытаньні.

Па выніках пяцігадзінных дэбатаў у Палаце абшчын 375 чалавек прагаласавалі ў падтрымку законапраекта, 70 — супраць.

Парлямэнтары падтрымалі прапанову лейбарыстаў правесьці кансультацыі адносна зьмены статусу грамадзянскага саюза.

У чацьвер законапраект будзе разгледжаны ў трэцім чытаньні ў Палаце абшчын, а затым будзе адпраўлены ў Палату лордаў, дзе, як чакаецца, сутыкнецца з новымі перашкодамі, перадае ВВС.

Праект закона аб шлюбе быў ухвалены бальшынёй у 225 галасоў у лютым гэтага года, аднак амаль палова фракцыі кансэрватараў прагаласавала супраць яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG