Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балівія: Маралесу дазволілі балятавацца на трэці тэрмін


У Балівіі прыняты закон, які дазваляе прэзыдэнту краіны Эва Маралесу выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах трэці раз запар.

Паводле віцэ-прэзыдэнта Альвара Гарсія Лінэры, Маралес валодае канстытуцыйным правам выстаўляць сваю кандыдатуру.

У балівійскай канстытуцыі сказана, што кіраўнік дзяржавы можа займаць гэтую пасаду ня больш за два тэрміны запар. Аднак Вярхоўны суд пастанавіў, што падчас першых чатырох гадоў прэзыдэнцтва Маралеса канстытуцыя была зьменена, таму яе дзеяньне пачынаецца ўжо з другога прэзыдэнцкага тэрміну, паведамляе ВВС.

Апазыцыя ўжо заявіла, што будзе патрабаваць адмены гэтага закона.

Маралес працягвае ўтрымліваць папулярнасьць перш за ўсё сярод карэннага індзейскага насельніцтва краіны. Яго апанэнты заяўляюць, што ён выкарыстоўвае суды, каб утрымацца ва ўладзе.

Прэзыдэнцкія выбары ў Балівіі пройдуць у наступным годзе.
XS
SM
MD
LG