Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Гватэмалы адмяніў вырак зрынутаму дыктатару


Канстытуцыйны суд Гватэмалы адмяніў вырак экс-прэзыдэнту краіны Хасэ Эфраін Рыас Монту, згодна зь якім ён павінен адбыць 80 гадоў у турме за генацыд.

Такое рашэньне было прынятае з-за спрэчкі, якая разгарэлася ў красавіку паміж судзьдзямі, якія не маглі вырашыць, хто зь іх будзе слухаць справу.

19 красавіка суд над экс-прэзыдэнтам быў прыпынены, аднак неўзабаве працэс аднавіўся, і 10 траўня Рыас Монт быў асуджаны да 80 гадоў пазбаўленьня волі, перадае ВВС.

86-гадоваму генэралу былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў сувязі з забойствам 1700 індзейцаў ў пачатку 1980-х гадоў.

Генэрал прыйшоў да ўлады ў 1982 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Ён карыстаўся падтрымкай ЗША, аднак ужо ў 1983 годзе быў зрынуты.
XS
SM
MD
LG