Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве кажуць, што прадухілілі тэракт


Мапа Арэхава-Зуева

Мапа Арэхава-Зуева

У горадзе Арэхава-Зуева (Маскоўская вобласьць Расеі) прадухілены тэракт, які, як заяўляюць расейскія ўлады, рыхтавалі асобы, якія прайшлі падрыхтоўку ў Аўганістане і Пакістане.

Як паведамляе расейскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт, у часе апэрацыі забітыя двое падазраваных, яшчэ адзін атрымаў раненьні. Усе яны зьяўляюцца грамадзянамі Расеі.

Ваеўнікі былі блякаваныя ў адным з дамоў у Арэхаве-Зуеве. У адказ на прапанову здацца яны адкрылі агонь. У выніку перастрэлкі лёгкія раненьні атрымаў супрацоўнік спэцназу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG