«Кіраўнік дзяржавы вызваліў генэрал-маёра Аляксандра Анісімава ад пасады статс-сакратара – памочніка міністра абароны Беларусі ў пытаньнях ваеннай палітыкі, і залічыў яго ў распараджэньне міністра абароны», – паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. На пасаду статс-сакратара – памочніка міністра абароны ў пытаньнях ваеннай палітыкі прызначаны палкоўнік Алег Воінаў.
«Палкоўнік міліцыі Анатоль Курылец вызвалены з пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў – начальніка галоўнага ўпраўленьня кадраў. Аляксандар Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Аляксандра Кобрусева намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі па ідэалягічнай рабоце і кадравым забесьпячэньні», – паведамілі ў прэс-службе.
Анатоль Курылец займаў пасаду намесьніка міністра з 9 студзеня 2009 году. Аляксандр Кобрусеў раней быў намесьнікам начальніка УУС Гомельскага аблвыканкаму.