Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўзяліся за сацыёлягаў


Расейскі Левада-цэнтар атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры, якая палічыла, што публікацыя сацыялягічных дасьледаваньняў зьяўляецца палітычнай дзейнасьцю.

Дырэктар Левада-цэнтра Леў Гудкоў выступіў з заявай, у якой адзначыў, што пазыцыя пракуратуры «практычна змушае» аўтаномную некамэрцыйную арганізацыю спыніць дзейнасьць.

У заяве Льва Гудкова, апублікаванай на сайце Левада-цэнтра, гаворыцца, што, называючы дзейнасьць цэнтра «палітычнай», пракуратура ставіць гэтую некамэрцыйную арганізацыю перад пагрозу санкцый.

Паводле ацэнкі Гудкова, закон аб некамэрцыйных арганізацыях і замежных агентах падрывае супрацоўніцтва з партнэрамі і заказчыкамі Цэнтра, парушае свабоду навуковай дзейнасьці і свабоду распаўсюду інфармацыі аб выніках дасьледаваньняў.

Пазьней расейскі Фонд садзеяньня вывучэньню грамадзкай думкі, які зьяўляецца даччынай структурай Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры аб магчымым прызнаньні гэтай арганізацыі «замежным агентам». Як паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік цэнтру Валеры Фёдараў, гаворка ідзе пра тое, што калі Фонд у далейшым будзе атрымліваць замежнае фінансаваньне, то ён павінен будзе зарэгістравацца як «замежны агент». Паводле Фёдарава, ён ня бачыць у перасьцярогах нічога незвычайнага. Ён адзначыў, што зьяўляецца прыхільнікам таго, каб у будучыні не атрымліваць замежных грантаў на дзейнасьць Фонду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG