Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 траўня: прэзэнтацыя кнігі Алеся Марачкіна; 200-я ўгодкі Рыхарда Вагнэра


Рыхард Вагнэр
Рыхард Вагнэр

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У офісе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі мастака Алеся Марачкіна «Калодзеж у жыце». Пачатак а 18.00.

У Нацыянальным мастацкім музэі адбудзецца адкрыцьцё выставы літоўскага мастака-графіка Стасіса Красаўскаса. Пачатак а 18.00.

Пачынаецца пяцідзённы візыт парлямэнцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Эквадор.

У Астане пачынаецца трохдзённы эканамічны форум.

Міжнародны дзень біялягічнай разнастайнасьці.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1501 – у Вільні быў асьвечаны касьцёл сьвятой Ганны.

1813 – нарадзіўся Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар опэрнай музыкі, дырыжор, драматург, філёзаф. Аказаў значны ўплыў на эўрапейскую культуру, асабліва на мадэрнізм. Зь іншага боку, містыцызм і ідэалягічна афарбаваны антысэмітызм Вагнэра паўплывалі на нямецкі нацыяналізм пачатку XX стагодзьдзя, у тым ліку на нацыянал-сацыялізм. Пакінуў у гісторыі мастацтва вялізны ўнёсак. Яму прыналежыць канцэпцыя «музычнай драмы», якая прадстаўляе ідэальнае адзінства паэзіі, музыкі і танцаў, аб’яднаных у драматургічным сцэнічным выкананьні. Славутыя опэры: «Лятучы галяндзец» (1843), «Танхайзэр» (1845), «Лёэнгрын» (1848), «Кальцо Нібэлюнгаў» [«Золата Рэйну» (1854); «Валькірыя» (1856); «Зыгфрыд» (1871); «Сьмерць багоў» (1874)], «Трышчан і Іжота» (1859), «Парцыфаль» (1882).

1848 – пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бускі канал.

1859 – нарадзіўся Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Голмса і доктара Ўотсана.

1885 – памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

1899 – нарадзіўся Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 – нарадзіўся Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.

1962 – у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Злачынствы ўладароў нельга ставіць у віну тым, над кім яны пануюць; урады часам бываюць бандытамі, народы ж ніколі».

Віктор Гюго
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG