Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Махачкале двайны выбух, ёсьць ахвяры (відэа)


У Махачкале ня першы год гучаць выбухі. Фота 2004 году.

У Махачкале ня першы год гучаць выбухі. Фота 2004 году.

У Махачкале ў панядзелак у выніку двух выбухаў загінулі, паводле апошніх дадзеных, чатыры чалавекі — двое паліцэйскіх і адзін супрацоўнік службы судовых прыставаў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік МУС Дагестану. Раней паведамлялася пра восем загіблых. Па дадзеных Інтэрфакса, 22 пацярпелых шпіталізаваны.

Як паведамілі ў Сьледчым камітэце, з інтэрвалам у некалькі хвілін былі падарваныя два аўтамабілі. Выбухамі пашкоджана больш за два дзясяткі машын.

Паводле папярэдніх зьвестак, выбуховыя прылады былі прыведзены ў дзеяньне дыстанцыйным спосабам.

Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэту Расеі Уладзімер Маркін, выбухі кваліфікаваныя як тэракт.

XS
SM
MD
LG