Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не дапамагайце Лукашэнку ператварыць хакей у палітычны спэктакаль»


Міжнародная фэдэрацыя хакею рызыкуе легітымізаваць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Такім чынам міжнародная праваабарончая кампанія «Не гуляйце з дыктатарам!» пракамэнтавала пацьверджаньне Міжнароднай фэдэрацыяй хакею на кангрэсе ў Стакгольме 16-19 траўня свайго ранейшага рашэньня правесьці хакейны чэмпіянат сьвету ў 2014 годзе ў Менску.

«Беларусьсю кіруе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, у турмах якога цяпер знаходзяцца ня менш за 11 палітычных зьняволеных. Сярод іх — намінант на Нобэлеўскую прэмію міру, абаронца правоў чалавека Алесь Бяляцкі, і прадстаўнікі палітычнай апазыцыі. У Беларусі выбары фальсыфікуюцца, свабодныя СМІ душацца, а моладзь перасьледуюць за выказваньне сваіх меркаваньняў. Чэмпіянат сьвету па хакеі дасьць Аляксандру Лукашэнку вельмі добрую нагоду паказаць сябе і свой рэжым у станоўчым сьвятле. На жаль, сваім рашэньнем Міжнародная фэдэрацыя хакею дапамагае беларускаму рэжыму выкарыстаць чэмпіянат ў палітычных мэтах, што пярэчыць шматразова заяўленаму фэдэрацыяй імкненьню не дазваляць буйным спартовым мерапрыемствам ператварацца ў палітычныя спэктаклі,» — напісала ў сваёй заяве кампанія «Не гуляйце з дыктатарам!».

У кампанію «Не гуляйце з дыктатарам!» уваходзяць праваабарончыя арганізацыі: «Libereco — Partnership for Human Rights» (Нямеччына), «Östgruppen» (Швэцыя), «Norwegian Helsinki Committee» (Нарвэгія), «People in Need» (Чэхія), «Human Rights in Belarus» (Нямеччына), «Civic Belarus» (Чэхія).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG