Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ў хуткім часе падпішуць паліўны балянс на другое паўгодзьдзе 2013 года, зыходзячы з паставак нафты ў аб'ёме 23 мільёны тон у год.

Падпісаньне паліўнага балянсу абмяркоўвалася падчас перамоваў зь віцэ-прэм'ерам Расеі Аркадзем Дварковічам у Маскве 17 траўня.

Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка.

Сямашка адзначыў, што гэта істотны даважак да мінулага года, калі было спажыта 21,5 мільёны тон нафты,перадае БелТА. Беларусь у сваю чаргу выконвае ўсе дамоўленасьці пра пастаўкі на рынак Расеі паліва высокай якасьці, сказаў ён.

Пасьля леташняга скандалу з растваральнікамі Беларусь не змагла дамовіцца з Расеяй пра гадавы аб’ём імпарту нафты ў 2013 годзе. Бакі ўзгаднілі толькі аб’ём паставак на два кварталы гэтага году. Беларускі бок хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон нафты, а Расея раней заяўляла, што гатовая паставіць толькі 18,5 мільёна тон.
XS
SM
MD
LG