Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе, прысьвечаным чарговаму раўнду кансультацый у Брусэлі паміж Расеяй і ЭЗ па пытаньнях правоў чалавека.
Згодна з гэтым дакумэнтам, ЭЗ выказаў занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Расеі.

Акрамя закона аб забароне "гей-прапаганды", які расейская Дума прыняла ў першым чытаньні ў студзені гэтага года, у Брусэлі выказваюць агульную трывогу з нагоды становішча грамадзянскай супольнасьці ў Расеі - у першую чаргу "абмежавальнага заканадаўства", нядаўніх праверак НКА у сувязі з законам аб "замежных агентах" і судовага перасьледу грамадзянскіх актывістаў.

Падчас кансультацый у Брусэлі ЭЗ згадвае штраф, накладзены на асацыяцыю "Голас" за адмову рэгістравацца ў якасьці "замежнага агента", а таксама абвінавачваньні супраць праваабарончага таварыства "Мэмарыял». У Брусэля выклікае занепакоенасьць пасьмяротны працэс супраць Сяргея Магніцкага, суд супраць Аляксея Навальнага і так званая "балотная справа".

Наступны раўнд кансультацый па пытаньнях правоў чалавека ЭЗ плянуе правесьці ўвосень у Маскве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG