Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Гальчанюк здабыў бронзу для каманды ЗША


На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Стакгольме зборная ЗША выйграла ў каманды Фінляндыі па булітах і заваявала бронзавыя мэдалі. Рашаючы гол забіў 19-гадовы Алекс Гальчанюк, які кожнае лета праводзіць у Менску ў бабулі зь дзядулем.

Алекс Гальчанюк — сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка, які у свой час пасьіпеў згуляць за зборную СССР, а ў 1998 годзе выступаў за зборную Беларусі на Алімпіядзе ў Нагана.

Яго сын Алекс нарадзіўся ў ЗША ў 1994 годзе і нядаўна запрошаны ў самы тытулаваны клюб НХЛ «Мантрэаль Канадыенс».

Падчас сёньняшняга матчу зь фінамі амэрыканцы, выконваючы буліты, забілі толькі двойчы. І абодва разы аўтарам голу быў Алекс Гальчанюк.

Асноўчы час матчу скончыўся зь лікам 2:2. Дадатковыя 10 хвілін выніку не прынесьлі.

Сёлета ў студзені Алекс стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе моладзевай зборнай ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG