Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Францыі ў Беларусі спыняе выдачу віз у Гішпанію


Ад 30 траўня амбасада Францыі адмяняе рэгістрацыю на падачу дакумэнтаў для паездак у Гішпанію. Ад 30 чэрвеня 2013 года дыпмісія Францыі спыняе выдачу віз у Гішпанію для грамадзян Беларусі.

Як вынікае з паведамлення, размешчанага на сайце францускай дыпмісіі ў Менску, гэта робіцца ў сувязі са спыненьнем дзеяньня пагадненьня па дэлегаваньні правоў амбасадзе Францыі ў Рэспубліцы Беларусь на выдачу віз у Гішпанію.

Паведамляецца таксама, што найбліжэйшым часам у Менску адкрыецца Гішпанскі візавы цэнтр, працу якога будзе каардынаваць амбасада Гішпаніі ў Маскве.

Цэнтр адкрыецца па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 11.

Аб гэтым паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG