Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачало вяшчаць Грамадзкае тэлебачаньне


Генэральны дырэктар ГТР Анатоль Лысенка
Генэральны дырэктар ГТР Анатоль Лысенка

Просты эфір Грамадзкага тэлебачаньня (ГТР) трансьлюецца на афіцыйным сайце каналу, а таксама ён мае быць бясплатна даступны гледачам усіх сетак кабэльнага, спадарожнікавага і IP-тэлебачаньні ў краіне.

Наземнае эфірнае вяшчаньне ГТР распаўсюджваецца на населеныя пункты, дзе ўжо працуюць у тэставым рэжыме сеткі лічбавага фармату DVB-T2.

Вяшчаньне ГТР пачалося ў нядзелю, 19 траўня апоўдні па маскоўскім часе з блёка навін, за якім усьлед пайшла праграма «Вялікая краіна», прысьвечаная падзеям у рэгіёнах Расіі. Пасьля кароткага выпуску навінаў а 13:00 у эфір выйшла перадача «Нестандартная мадэль» пра жыцьцё ў расейскай вёсцы.

Як паведамляе агенцтва РИА «Новости», генэральны дырэктар ГТР Анатоль Лысенка заклікаў тэлегледачоў не вызначаць сваю пазыцыю пра новы тэлеканал па першым дні вяшчаньня. Паводле словаў Лысенкі, праграма першага дня — гэта толькі прэзэнтацыя каналу, многія аспэкты вяшчаньня ўсё яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы.

Чакаецца, што паўнавартасна ГТР пачне працаваць ад верасьня 2013 года.

Пра гэта інфармуе Lenta.ru
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG