Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырашана канчаткова: чэмпіянат-2014 адбудзецца ў Менску


Кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў Стакгольме канчаткова месцы правядзеньня ўсіх 28 міжнародных турніраў у 2014 годзе, у тым ліку і чэмпіянату сьвету ў Менску.

Чэмпіянат сьвету ў дывізіёне IB будзе праведзены ў Каўнасе (Літва) з 20 па 26 красавіка. Адзіную пуцёўку ў дывізіён IA будуць аспрэчваць шэсьць зборных — Вялікабрытаніі, Польшчы, Галяндыі, Румыніі, Літвы і Харватыі.

Месцы правядзеньня турніраў у астатніх дывізіёнах чэмпіянату сьвету: топ-дывізіён — Менск (Беларусь), дывізіён IA — Сэул (Паўднёвая Карэя), дывізіён II A — Бялград і Нові-Сад (Сэрбія), дывізіён II B — Хака (Гіспанія), дывізіён III — Люксэмбург (Люксэмбург).

На тэрыторыі былога СССР ў 2014-м годзе акрамя чэмпіянатаў сьвету ў Менску і Каўнасе і Алімпійскіх гульняў у Сочы адбудзецца яшчэ два турніру паж эгідай Міжнарднай фэдэрацыі хакею. Гэта юнёрскі (да 18 гадоў) чэмпіянат сьвету ў дывізіёне II B у эстонскім Таліне (13-19 красавіка) і чэмпіянат сьвету сярод жанчын у дывізіёне IB — у латыскім Вэнтсьпілсе (14-22 красавіка).

Шэраг праваабарончых арганізацый і дэпутатаў Эўрапарлямэнту прапаноўвалі не праводзіць чэмпіянат сьвету ў Беларусі з-за парушэньня правоў чалавека афіцыйным Менскам. Права правядзеньня чэмпіянату Беларусь атрымала ў 2009 годзе. Ён пройдзе з 9 па 25 траўня на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

Замест зборных Славеніі і Аўстрыі, што пакідаюць элітны дывізіён, права выступіць там налета атрымалі зборныя Італіі і Казахстану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG