Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​На «Эўрабачаньні» перамагла данка. Беларусь — 16-я


Больш за ўсё галасоў атрымала 20-гадовая данка Эмілі дэ Форэст зь песьняй Only Teardrops («Толькі кроплі сьлёз»).

Больш за ўсё галасоў атрымала 20-гадовая данка Эмілі дэ Форэст зь песьняй Only Teardrops («Толькі кроплі сьлёз»).

Алёна Ланская заняла 16-е месца ў фінале «Эўрабачаньня-2013», якое прайшло сёньня ў швэдзкім Мальмё.

Больш за ўсё галасоў атрымала 20-гадовая данка Эмілі дэ Форэст зь песьняй Only Teardrops («Толькі кроплі сьлёз»). У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Азэрбайджан, Украіна, Нарвэгія і Расея.

Больш за ўсё балаў Алёна Ланская, якая выступала ад Беларусі, атрымала ад Украіны (першае месца), ад Азэрбайджану, Арменіі, Грузіі і Македоніі. Наводнага пункту не атрымала ад Расеі.

Беларусы ж больш за ўсё балаў аддалі Украіне, Расеі і Даніі.

У конкурсе ўдзельнічала 39 краін.

XS
SM
MD
LG