Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сутычках праціўнікаў і прыхільнікаў Януковіча пацярпелі журналісты


У сутычках праціўнікаў і прыхільнікаў Януковіча пацярпелі журналісты, 28 траўня 2013 году
У сутычках праціўнікаў і прыхільнікаў Януковіча пацярпелі журналісты, 28 траўня 2013 году

У Кіеве ў маршы апазыцыі па Храшчатыку ў межах акцыі «Уставай, Украіна!», паводле арганізатараў, удзельнічалі каля 20 тысячаў прыхільнікаў апазыцыйных партыяў «Бацькаўшчына», «Свабода» і УДАР.

У гэты ж час па цэнтральных вуліцах украінскай сталіцы шэсьце «У Эўропу — без фашызму!» правялі, паводле міліцыі, каля 40 тысячаў прыхільнікаў партыі ўлады. На Сафійскай плошчы, дзе праводзіла свой мітынг апазыцыя, не абышлося бяз боек паміж сябрамі нацыяналістычнай партыі «Свабода» і актывістамі кіроўнай Партыі рэгіёнаў.

Кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Арсэні Яцанюк запатрабаваў тэрміновай сустрэчы зь міністрам унутраных справаў Украіны Віталём Захарчанка — у сувязі са зьбіцьцём журналісткі «Пятага каналу» Вольгі Сьніцарчук і фотакарэспандэнта выданьня «Коммерсант-Украіна» Уладзіслава Содэля. Старшыня парлямэнцкага камітэту па пытаньнях свабоды інфармацыі Мікалай Тамэнка, чалец фракцыі «Бацькаўшчына», таксама зьвярнуўся да кіраўніка МУС у сувязі зь інцыдэнтам.

Больш за два месяцы таму ў Віньніцы стартавала агульнаўкраінская кампанія апазыцыі «Уставай, Украіна!». Яе галоўнае патрабаванне — адстаўка прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча.

З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сьцягамі партыяў «Бацькаўшчына», «Свабода» і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў. Сёньня гэтая кампанія завяршылася ў Кіеве.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG