Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве — дзень вулічных пратэстаў


Украіна, міліцыя не магла стрымліваць дэманстрантаў

Украіна, міліцыя не магла стрымліваць дэманстрантаў

У Кіеве пры правядзеньні масавых апазыцыйных і праўладных маніфэстацыяў некалькі чалавек пацярпелі ў сутычках.

Паліцыя паведамляе, што дэманстранты атрымалі раненьні, калі пратэстоўцы пачалі кідаць бутэлькі з вадой і камяні, а таксама распыляць газ, склад якога пакуль ня вызначаны.

Сутычкі адбыліся паміж прыхільнікамі апазыцыйнай партыі «Свабода» і праўладнымі удзельнікамі так званай «антыфашыстоўскай» маніфэстацыі, арганізаванай кіроўнай Партыяй рэгіёнаў прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Раней прадстаўнікі партыі «Свабода» далучыліся да апазыцыянэраў з партыяў УДАР і «Бацькаўшчына», якія вырашылі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

Шматлюдныя маніфэстацыі адбыліся ня толькі ў Кіеве, але і Сымфэропалі, жыхары якога ўшаноўвалі ахвяраў сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў.
XS
SM
MD
LG