Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»


Акцыя "Не гуляй з дыктарам у хакей!" Швэцыя. Фота Ostgruppen

Акцыя "Не гуляй з дыктарам у хакей!" Швэцыя. Фота Ostgruppen

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну.

Арганізавалі акцыю швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen, SILC (Swedish International Liberal Center) і Офіс польскага эўрадэпутата Марка Мігальскага.

У пікетаваньні бралі ўдзел 35 чалавек. Выступілі эўрадэпутат з Польшчы Марэк Мігальскі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі 2010 года Алесь Міхалевіч, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Наш дом» Вольга Карач, старшыня Östgruppen Марцін Угла і дыректар SILC Марцін Энгебы.

Пасьля адбыўся флэшмоб, падчас якога ахвотныя маглі паспрабаваць згуляць у хакей з дыктатарам.

У сваім выступе швэдзкі праваабаронца Марцін Угла заклікаў Міжнародную фэдэрацыю хакею перагледзець сваё рашэньне аб правядзеньні Чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе ў Беларусі і перанесьці спаборніцтвы ў іншую краіну.




Марэк Мігальскі




Марцін Угла




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG