Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачоў з Сырыі больш за паўтара мільёна


Колькасьць зарэгістраваных уцекачоў з Сырыі на 17 сакавіка 2013 года склала 1 млн. 515 тыс. 639 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў.

Дзьве траціны зь іх пакінулі краіну ад пачатку года, што сьведчыць пра пагаршэньне становішча, адзначаецца ў дакумэнце.

Па дадзеных агенцтва, 473587 чалавек знайшлі прытулак у Ярданіі, 470457 ў Лібане, 347157 ў Турэччыне, 147464 ў Іраку, 66922 у Эгіпце, 10052 ў іншых дзяржавах Паўночнай Афрыкі.

Цяпер гэтыя лічбы вырасьлі, бо ўцекачы стала прыбываюць, да таго ж, далёка не ўсе пасьпелі зарэгістравацца на момант складаньня дакладу.

Апроч таго, каля 4.250.000 чалавек сталі перамешчанымі асобамі ўнутры Сырыі.

Колькасьць загіблых ад пачатку грамадзянскай вайны ў сакавіку 2011 года па дадзеных ААН дасягнула 80 тысяч чалавек.

17 траўня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што ў захопленым паўстанцамі будынку сырыйскай службы бясьпекі ў горадзе Рака выяўленыя катавальныя камэры. Ўзброеная апазыцыя таксама зьдзяйсьняе акты жорсткасьці.
XS
SM
MD
LG