Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі ўзаконеныя аднаполыя шлюбы


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд падпісаў адпаведны законапраект, праз суткі пасьля таго як канстытуцыйны суд краіны адхіліў пэтыцыю правых арганізацый аб недапушчальнасьці такога кроку.

Міністар юстыцыі Францыі Крысьціян Табіра заявіла, што першыя аднаполыя шлюбы могуць быць заключаны ўжо ў чэрвені.

Аднак праціўнікі новага закона заяўляюць, што будуць працягваць сваю барацьбу, і плянуюць правесьці чарговую дэманстрацыю пратэсту ў канцы траўня.

17 траўня Канстытуцыйная рада Францыі адхіліла пазоў з патрабаваньнем накласьці вета на нядаўна прыняты закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, пададзены партыяй экс-прэзыдэнта Нікаля Сарказі Саюз народнага руху. Рада не угледзела ў ім супярэчнасьцяў канстытуцыйным прынцыпам, асноўным правам і свабодам асобы і нацыянальнага сувэрэнітэту.

Даведаўшыся пра вэрдыкт Канстытуцыйнай рады, прэзыдэнт-сацыяліст Франсуа Алянд заявіў, што "для сябе ўсё вырашыў" і "настаў час выконваць закон Рэспублікі".

Такім чынам, юрыдычна ў спрэчцы пастаўлена апошняя кропка, але грамадзкая думка застаецца падзеленай, асабліва ў пытаньні аб усынаўленьнi дзяцей аднаполымі парамі.

У сваёй пастанове Канстытуцыйная рада адзначыла, што такое права прызнаецца за імі ў прынцыпе, але не гарантуецца. Кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна, ставячы ў аснову інтарэсы дзіцяці.

Паводле апытаньняў, аднаполыя шлюбы падтрымліваюць каля 60% французаў, а ўсынаўленьне імі дзяцей - каля паловы, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG