Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 траўня: Дзень нараджэньня беларускай «Свабоды», пачатак вайны з Масковіяй, дзень памяці Каганца


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Творчая група спэктаклю «Дзяды» запрашае на прэс-канфэрэнцыю, на якой будзе магчыма больш даведацца пра спэктакль, ідэю яго зьяўленьня і будучыя пэрспэктывы. У прэс-канфэрэнцыі ўдзельнічаюць: прадусар Андрэй Чорны (Мінск, Беларусь), рэжысэрка Рамунэ Кудзманайце (Вільня, Літва) і акторы, якiя выконваюць галоўныя ролі – Раман Падаляка і Юлі Кадушкевіч. Пачатак а 12.00. Месца правядзеньня – вялікая заля ДК Прафсаюзаў.

Менск. У Палацы мастацтва зачыняецца прымеркаваная да Дня Перамогі выстава «Дзеці Вайны». Гадзіны працы з 10.00 да 18.00. Уваход вольны.

Менск. У Доме Дружбы (Захарава, 28) новы, 17-ы альманах «Маналог». Уваход вольны. Пачатак а 18.00.

Менск. Сталічная ДАІ пачынае (да 29 траўня) правядзеньне прафіляктычных мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Аўтобус». У ходзе рэйдаў інспэктары ДАІ правераць тэхнічны стан маршрутных транспартных сродкаў, выкананьне кіроўцамі правілаў дарожнага руху і маршруту руху.

Менск. У харчовых крамах гораду стартуе «Малочная тыдзень». З 20 па 26 траўня ў буйных гандлёвых аб'ектах Менска пройдзе больш за 50 дэгустацый малочнай прадукцыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1654 – пачалася самая разбуральная і самая крывавая за ўсю гісторыю Беларусі трынаццацігадовая вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая забярэ жыцьці кожнага другога жыхара тагачаснае Беларусі.

1902 – нарадзіўся беларускі паэт Язэп Пушча.

1913 – нарадзіўся Ўільям Г'юлет, заснавальнік кампаніі «Hewlett-Packard».

1918 – памёр беларускі пісьменьнік Карусь Каганец.

1954 – пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё «Вызваленьне» (цяпер беларуская служба Радыё «Свабода»).

1980 – у Менску адкрыты новы Цэнтральны (Камароўскі) рынак.

1983 – першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робэртам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье.

1986 – у Менску ў Траецкім прадмесьці адбылося фальклёрнае сьвята «Гуканьне вясны». Ладзілі яго навучэнцы Мастацкай вучэльні. На моладзь напалі вэтэраны афганскай вайны, нацкаваныя камсамолам. Некалькі навучэнцаў былі зьбітыя.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Змоўк пясьняр, затаіў свае песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне,
І струёй лынуць вершы зь яе.

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таемна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца,
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца
І радзімаму краю служыць.

Максім Багдановіч, верш-прысьвячэньне «Каганцу»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG