Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш чалавек у Амстэрдаме. Эфір з Ганнай Соўсь ад 20:00


Госьцем Свабоды з Амстэрдаму будзе піяніст Віталь Стахіевіч, ляўрэат шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў.

Віталь Стахіевіч

Віталь Стахіевіч

Слухачы Свабоды будуць мець унікальную магчымасьць – Віталь будзе ня толькі гутарыць зь вядучай, але і граць для іх на фартэпіяна ў жывым эфіры Свабоды.

Вы можаце задаць пытаньне Віталю Стахіевічу праз вэлкомаўскі нумар 651 42 04 альбо выказацца на розныя тэмы на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52 у любы час.

Таксама ў эфіры:

Ці апраўдваюць сябе стаўкі на эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі трэцяга сьвету, такімі як Віетнам?

Фінская ўдзельніца Эўрабачаньня – за гей-шлюбы. Турэччына хоча адмовіцца ад трансьляцыі конкурсу.

Вацлаў Гавэл, чалавек свабоды. Новы фрагмэнт кнігі Аляксандра Лукашука «Зкімбы-зымбы».

Каляндар Бахарэвіча – Доўгае лета Ганны.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG