Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І Фазэль, і Ворсін адмовіліся ад кантакту з праваабаронцамі


Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» пікетавала хакейны кангрэс у Стакгольме, патрабуючы перанесьці чэмпіянат сьвету па хакею зь Беларусі.

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» заклікала Міжнародную фэдэрацыю хакею перанесьці зь Беларусі Чэмпіянат сьвету па хакею ў 2014 годзе.

Сёньня раніцай актывісты «Östgruppen» арганізавалі пікет перад будынкам у Стакгольме, дзе якраз адбываецца кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею, які тэарэтычна мог бы паставіць пытаньне аб перанясеньні чэмпіянату на парадак дня. Падчас пікету яго ўдзельнікі раздавалі лістоўкі і брашуры з адпаведным заклікам сярод дэлегатаў кангрэсу з розных нацыянальных хакейных фэдэрацый.

Старшыня «Östgruppen» Марцін Угла спрабаваў уручыць гэтыя матэрыялы таксама прэзыдэнту Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэлю і кіраўніку Беларускай хакейнай фэдэрацыі Яўгену Ворсіну, але тыя адмовіліся іх узяць.


Старшыня міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль адмовіўся прыняць паперы ад праваабаронцаў.

Яўген Ворсін: "Вабшчэ-та вы хто такія?"

XS
SM
MD
LG