Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Судны дзень» для віцебскіх актывістаў


17 траўня ў 15. 00 у Кастрычніцкім райсудзе за пратэст супраць будаўніцтва АЭС будуць судзіць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленку. Ім загадана зьявіцца да судзьдзі Іны Грабоўскай.

У тым самым Кастрычніцкім райсудзе і ў той самы час, а 15-й, судзьдзя Алена Протас пачне разбор справаў актывістаў партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава, якіх вінавацяць у парушэньні заканадаўства аб СМІ.

На сябраў КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленку складзены пратаколы за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах — міліцыянты вінавацяць іх у правядзеньні несанкцыянаванага пікету 26 красавіка. У той дзень Ян Дзяржаўцаў і Віталь Каваленка выйшлі на вуліцу Замкавую ў цэнтры Віцебску з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».

Калі актывісты ўжо згарнулі плякаты, каб перайсьці ў іншае месца, да іх пад’ехала міліцэйская машына. Разгорнутых плякатаў супрацоўнікі міліцыі ўжо не засьпелі. Але, верагодна, заўважылі потым фотаздымкі на шэрагу інтэрнэт-сайтаў. І пратаколы на абодвух актывістаў склалі ня ў гэты дзень, а больш як праз тыдзень, выклікаўшы іх у Кастрычніцкі РАУС. Абодвум пагражаюць або «суткі», або штрафы.

Падзеі, паводле якіх судзяць Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава, адбыліся яшчэ даўней. 22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, яна раздавалі ў гандлёвым цэнтры «Эвіком» партыйны бюлетэнь «Магістрат». Актывістаў затрымалі, абвінавацілі ў закліках да арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 25 сакавіка, і пасадзілі на 5 сутак. Праз месяц супраць іх было выстаўлена яшчэ адно абвінавачаньне — ужо ў тым, што колькасьць канфіскаваных асобнікаў бюлетэню перавышае заяўлены наклад. Калі суд падтрымае прэтэнзіі супрацоўнікаў міліцыі, Аўтухова і Смолікава чакаюць грашовыя штрафы памерам ад 20 да 50 базавых велічынь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG