Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі трэба мяняць каронкі?


Газэта International Herald Tribune пацікавілася меркаваньнем амэрыканскіх стаматолягаў.

Каронкі, якім некалькі дзесяцігодзьдзяў, ня мусяць быць замененыя толькі з той прычыны, што яны старыя. Асноўны паказчык — іх якасьць і стан. Галоўнае, каб паміж каронкай і дзясной не агалілася шыйка зуба. Доктар Тэры Донаван, загадчык лябараторыі біяматэрыялаў у аддзяленьні хірургічнай стаматалёгіі ўнівэрсытэту Паўночнай Караліны кажа, што ён не прыхільнік замены каронак з прафіляктычных меркаваньняў. Калі няма ніякіх праблем, варта пакінуць іх у спакоі. А доктар Дан Натансон з Бостанскага ўнівэрсытэту гаворыць пра калісьці папулярныя залатыя каронкі: золата, як вядома, не ржавее, але за дзесяцігодзьдзі цэмэнт каронкі можа быць проста разбураны сьлінай.

Трэба мець на ўвазе, што кожная плёмба ці каронка азначае ўмяшаньне ў структуру зуба, яго сточваньне. Шмат разоў пералечваны зуб можа ўрэшце зламацца. Але, як кажа доктар Натансон, калі каронка яўна разбурылася, страты зуба ад сточваньня меншае зло, чым адсутнасьць лячэньня.

Пацыенты таксама мусяць усьведамляць, што стаматолягі фінансава зацікаўленыя ў замене каронак. Акрамя таго, сучасная стаматалёгія з эстэтычных меркаваньняў амаль цалкам адмовілася ад залатых каронак на карысьць парцалянавых ці керамічных. На зьмену мэталякэраміцы прыйшлі каронкі з сынтэтычнага парцаляну, якія ня ўтрымліваюць той здрадлівы чорны беражок, што часта агаляецца. Але і даўнейшыя парцалянавыя каронкі можна крыху абнавіць, заплямбаваць, падшліфаваць. Нават без замены яны будуць яшчэ нейкі час працаваць, праўда, не выглядаючы так прыгожа, як у той дзень, калі вам іх упершыню паставілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG