Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: 25% геяў і лесьбіянак падвяргаліся нападам


Паводле апошніх дасьледаваньняў Эўрапейскага Зьвязу адносна гамафобіі, каля 25% апытаных геяў і лесьбіянак у апошнія пяць гадоў рабіліся аб’ектамі нападаў і пагрозаў з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі.

Эўрапейскае агенцтва па правах чалавека апытала на гэты конт 93 тысяч рэспандэнтаў. Вынікі апытаньня сьведчаць, што больш бедныя і маладыя людзі часьцей падвяргаюцца дыскрымінацыі ў сувязі са сваёй арыентацыяй.

Пры гэтым больш за палову зь іх не зьвярталіся ў паліцыю з-за перакананьняў, што не атрымаюць там дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG