Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына ня зможа стаць прэзыдэнтам Ірану


Чалец Рады вартаўнікоў канстытуцыі Ірану Махамад Язьдзі паставіў крыж на надзеях жанчын упершыню ў гісторыі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

Паводле Язьдзі, канстытуцыя Ірану не дазваляе жанчынам прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта.

Паводле зьвестак уладаў Ірану, трыццаць жанчын зарэгістраваліся для ўдзелу ў выбарах, але канчатковы сьпіс кандыдатаў зацьвярджае Рада вартаўнікоў канстытуцыі.

Як лічаць экспэрты, у іранскай канстытуцыі няма выразных інструкцыяў пра тое, ці могуць жанчыны быць кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG