Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паўгода Алеся Бяляцкага пазбавілі прадуктовых перадач


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

16 траўня жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук наведала бабруйскую калёнію, дзе трымаюць яе мужа.

Натальля Пінчук мела намер перадала Алесю Бяляцкаму рэчавую перадачу і даведалася, што у сакавіку да жніўня мужа пазбавілі права на харчовыя перадачы.

«За якое парушэньне яго пакаралі, мне невядома, ды я і не цікавілася. Гэта рытарычнае пытаньне — за што? Прычыну знойдуць.»

Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі тэлефанаваў дамоў у пачатку траўня. У лістах, якія ад яго даходзяць, ён звычайна ні на што не скардзіцца.

Натальля Пінчук перадала мужу ў калёнію спартовы строй, пасьцельную бялізну ды іншыя рэчы. Гэта была адзіная дазволеная вязьню ў год рэчавая перадача.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за утойваньне прыбыткаў з-за мяжу. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і казаў у судзе пра грошы, якія ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG