Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын мае пазашлюбную дачку


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын у 2010 годзе, як мяркуецца, стаў бацькам пазашлюбнай дачкі, паведамляе паўднёвакарэйская газэта «Чосон ільбо».

Лічыцца, што Кім Чэн Ын узяў шлюб зь цяперашняй жонкай Лі Соль Чжу ў 2009 годзе, але зьяўляцца зь ім на публіцы яна пачала толькі зь ліпеня 2012 году.

«У 2010 годзе, калі Кім Чэн Ын упершыню стаў бацькам, Лі Соль Чжу выступала з аркестрам «Ынхасу», — цытуе выданьне Інтэрфакс.

«Для Паўночнай Карэі гэта неймаверна — каб цяжарная першая лэдзі выступала на сцэне», — адзначае газэта. З гэтага «Чосон ільбо» робіць выснову, што маці першага дзіцяці паўночнакарэйскага лідэра была ня Лі Соль Чжу, а іншая жанчына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG