Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка просіць нафты


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка гатовы абмеркаваць пытаньне аб пашырэньні паставак расейскай нафты і газу.

Пра гэта ён заявіў 16 траўня падчас сустрэчы з прэзыдэнтам «Роснефти» Ігарам Сечыным і прэзыдэнтам «РуссНефти» Міхаілам Гуцэрыевым, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што для супрацоўніцтва з гэтымі кампаніямі няма ніякіх перашкодаў:

«Калі, дапусьцім, умовы будуць нармальныя, лепшыя, чым у іншых кампаній, то мы можам узяць большую колькасьць нафты на перапрацоўку, пры вашым, вядома ж, жаданьні. Тут у нас праблем ніякіх няма. Што да паставак нафтапрадуктаў, — калі ласка, давайце будзем дамаўляцца разам, у нас таксама тут ніякіх перашкод няма. Нашы нафтаперапрацоўчыя заводы вы ведаеце».

Лукашэнка прапанаваў расейскаму боку ўдзел у рэалізацыі праектаў у галіне хімічнай прамысловасьці.

«У нас добры шлейф і нафтахімічнай прадукцыі, а таксама вопыт і школа па вытворчасьці азотных угнаеньняў. У вас ужо пад 50 млрд куб. м газу, вы не пастаўляеце на экспарт, але, я думаю, унутры, у саюзнай дзяржаве, мы маглі б дамовіцца. І вы маглі б пад 3 млрд куб. м перапрацоўваць, калі мы пабудуем новы завод, а пляцоўка ўжо гатовая. Вы пастаўляеце газ, дамовімся па акцыянаваньні прадпрыемства і пастаўках на зьнешні рынак, вельмі добрая эканоміка», — адзначыў Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што ў выпадку неабходнасьці гатовы размаўляць на гэтую тэму з прэзыдэнтам Расеі.

«І іншых праектаў тут дастаткова. Мы гатовыя адчыніць дзьверы для таго, каб вы маглі вельмі эфэктыўна ўвайсьці ў Беларусь. Прынцып адзін: у нас павінна быць цікавасьць крыху вышэйшая, чым у іншых кампаній. Я думаю, вы зможаце Беларусь зацікавіць, паколькі аб’ёмаў і нафты, і газу ў вас вельмі шмат і наперадзе вялікае разьвіцьцё».

Паводле Ігара Сечына, «Роснефть» сёньня ўжо актыўна працуе ў Беларусі і пастаўляе прыкладна палову аб’ёмаў нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх заводах.

«Мы гатовыя ў поўным аб’ёме дзяліцца выгадай з нашымі партнэрамі і ствараць доўгатэрміновыя праекты», — адзначыў Сечын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG