Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкае ТБ пра Ланскую: «Краіна дэманструе цуды. У тым ліку, у галіне дэмакратыі»


Кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла разьмясьціў у блогу арганізацыі Belarusbloggen словы камэнтатара швэдзкай тэлевізіі падчас прэзэнтацыі беларускай сьпявачкі Алены Ланской і яе песьні.

«Беларусь трапіла ў фінал Эўрабачаньня другі раз (першы раз у 2007 фіналістам стаў Дзьмітры Калдун — РС). Час ад часу гэта краіна дэманструе Эўропе самыя розныя цуды. У тым ліку, у галіне дэмакратыі. Яе часам і называюць самай найменш дэмакратычнай эўрапейскай краінай. У яе ёсьць прэзыдэнт, які, як выглядае, не абыякавы да гэтага конкурсу. У свой час Аляксандар Лукашэнка аднавіў для незалежнай краіны савецкі сьцяг (праўда, без сярпа ды молата). Сёньня безь яго ўплыву не абышлося і „Эўрабачаньне“, на якім зь песьняй Solayoh будзе распраўляць свае крылы Алена Ланская. Песьня, у якой адчуваюцца ўсходнія традыцыі, запісаная аднак у знакамітай лёнданскай студыі Abbey Road, дзе калісьці стваралі свае шэдэўры легендарныя Beatles».

У суботу 18 траўня ў швэдзкім Мальмё ў фінале міжнароднага конкурсу «Эўрабачаньня-2013» возьме ўдзел сьпявачка зь Беларусі Алена Ланская, якая напярэдадні ў паўфінале зь песьняй Solayho трапіла ў першую дзесятку выступоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG