Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» пачаў распрацоўку праекту «Ямал-Эўропа-2»


Аляксей Мілер
Аляксей Мілер

Хоць Польшча не давала згоды на пракладку новага газаправода па сваёй тэрыторыі.

Новая галінка газаправода, магутнасьцю не менш за 15 мільярдаў кубамэтраў газу на год, мае прайсьці праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы ў бок Славаччыны і Вугоршчыны.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Віцебску заявіў кіраўнік расейскай газавай манаполіі Аляксей Мілер, паведамляе «Мир 24».

Мілер падкрэсьліў, што будаўніцтва новага адгалінаваньня газаправоду важна для Польшчы, Славаччыны і Вугоршчыны. Паводле Мілера, пастаўкі газу ў гэтыя краіны стануць надзейней і стабільней.

«На першым этапе рэалізацыі гэтага праекта аб’ём дадатковага газу, які зможа транспартавацца праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы, складзе 15 мільярдаў кубічных мэтраў газу на год. Для таго, каб гэтыя дадатковыя аб’ёмы транзытаваць, нам патрэбна толькі рэканструкцыя газатранспартнай сыстэмы Беларусі», — заявіў Аляксей Мілер.

Тым часам прадстаўнікі Польшчы цалкам абверглі інфармацыю пра гатоўнасьць Варшавы сумесна з Расеяй пракласьці чарговы газаправод у абыход тэрыторыі Украіны. Польскі віцэ-прэм’ер Януш Пехачынскі заявіў, што гэтая навіна зьяўляецца не больш чым «клясычным расейскім жартам».

Рэалізацыя праекту новага газаправода значна пашкодзіла б пазыцыям Украіны на рынку прыроднага газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG