Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гэта адбылося пасьля шматмесячнай маштабнай рэканструкцыі.

Маўзалей быў закрыты летась для тэрміновых рамонтных працаў на падмурках будынку.

На час рамонту будынак быў закрыты вялікім белым купалам.

Будынак маўзалея, зьведзены з чырвонага граніту, і цяпер зьяўляецца адным з самых важных турыстычных адметнасьцяў расейскай сталіцы. Ён быў пабудаваны ў былым рове, што ляжаў вакол крамлёўскай сьцяны, падмуркі падмываліся вадою, што выклікала патрэбу рамонту і першага за ўсю гісторыю закрыцьця маўзалею.

Цяпер турыстам зноў дазволена наведваць маўзалей, і там па-ранейшаму дзейнічаюць строгія правілы — наведнікам забаронена гаварыць, браць з сабою камэры, яны абавязаныя рухацца вакол шклянога саркафага.

Забальзамаванае цела кіраўніка Кастрычніцкага перавароту Ўладзімера Леніна ляжыць для паказу наведнікам ужо амаль 90 гадоў, пасьля ягонай сьмерці ў 1924-м.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін раней казаў, што народ павінен вырашыць, што рабіць з целам Леніна. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што больш за палову расейцаў хацелі б, каб цела Леніна забралі з маўзалея і пахавалі, паведамляе ВВС.
XS
SM
MD
LG