Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правал на перамовах аб ядзернай праграме Ірана


Іран і шэсьць сусьветных дзяржаў не дамовіліся аб новым раўндзе ядзерных перамоваў.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан назвала «карыснымі» кансультацыі з галоўным ядзерным перамоўшчыкам Ірана Саідам Джалілі, але не абвясьціла аб плянах новага раунда перамоваў.

Эштан, якая прадстаўляе агульную пазыцыю ЗША, Расеі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны, заявіла пасьля сустрэчы ў сераду ў Стамбуле, што «мы будзем падтрымліваць сувязь». Шэсьць сусьветных дзяржаў хочуць, каб Іран адмовіўся ад узбагачэньня ўрану і іншай супярэчлівай дзейнасьці ў ядзернай галіне ў абмен на спыненьне міжнародных санкцый. Іран наўзамен хоча, каб сусьветнае супольнасьць прызнала яго «права» на ўзбагачэньне ўрану і спыніла санкцыі.

Раней у сераду ў Вене Іран і Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) таксама не змаглі дамовіцца аб пачатку расьсьледаваньня супярэчлівай ядзернай праграмы Тэгерана.
XS
SM
MD
LG