Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне з Эўразьвязам аб спрошчаным парадку выдачы візаў для грамадзян Украіны ўступае ў сілу зь 1 ліпеня гэтага году.

Пра гэта на брыфінгу 15 траўня ў Кіеве паведаміў прадстаўнік Дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Паводле дыплямата, у Брусэлі ў рамках VIII пасяджэньня агульнага камітэту экспэртаў па рэалізацыі Пагадненьня паміж Украінай і ЭЗ аб спрашчэньні афармленьня візаў бакі абмяняліся афіцыйнымі паведамленьнямі аб завяршэньні неабходных працэдур.

Украіна разглядае ўступленьне пагадненьня ў сілу як важны элемэнт набліжэньня да ключавой мэты — увядзеньня Эўразьвязам бязьвізавага рэжыму для ўкраінцаў, паведамляе партал gazeta.ua.

Афіцыйны Менск пакуль ня робіць намаганьняў, каб пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму для беларусаў вырашалася.

На сустрэчы ў Дзень Волі міністра замежных спраў Чэскай Рэспублікі Карэла Шварцэнбэрга са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай абмяркоўвалася пытаньне Шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.

«Спадар Шварцэнбэрг сказаў, што ў пытаньні візаў фактычна не Эўропа супраціўляецца зьмяншэньню цаны і лібэралізацыі візавага рэжыму, а — Беларусь. І сказаў, што вельмі цяжка казаць пра супольную акцыю ў гэтай галіне, таму што некаторыя краіны хочуць рабіць выключна паводле ўзаемных дамоваў, і калі Эўропа да гэтага гатовая — Беларусь (маецца на ўвазе цяперашняе кіраўніцтва) — супраціўляецца. І ў такой сытуацыі Эўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць», — сказала Свабодзе пасьля сустрэчы Івонка Сурвіла.

Беларусь яшчэ ў 2010-м выйшла на першае месца ў сьвеце па колькасьці атрыманых шэнгенскіх візаў у разьліку на душу насельніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG