Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Кулінковіч — заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту «Neuro Dubel».

Нарадзіўся 18 траўня 1972 году ў Смалявічах.

У Менску жыве зь пяці год.

Скончыў ПТВ-23 па спэцыяльнасьці «сантэхнік», адвучыўся адзін курс на факультэце журналістыкі ў БДУ, працаваў у моладзевых выданьнях.

Быў калюмністам парталу Naviny.by і аўтарам часопісу «Sexus».

Вершы і музыку піша з 1985 году.

17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога застаецца па сёньня. Мае 11 запісаных альбомаў. Піша песьні па-расейску, а з 2000 году і па-беларуску.

Мае 10 перамогаў у розных намінацыях «Рок-Каранацыі», у тым ліку як «Гурт году» (Галоўная рок-карона) у 1998 і 2007 гг. У 1998 годзе атрымаў прыз з рук Уладзімера Мулявіна, зь якім разам выканаў «Вологду» ў панк-рокавым варыянце.

Сьпяваў таксама разам зь Лявонам Вольскім, Ксеніяй Сітнік, Алегам Хаменкам, Гюнэш Абасавай.

Браў удзел у супольных музычных праектах «Скрыпка дрыгвы» (ня выдадзены), «Крамбамбуля» (2003), «Салідарны зь Беларусьсю» (2006).

Жанаты. Сыну 13 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG