Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт: Захаваць мову, значыць захаваць народ


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на адкрыцьці помніка «Мове» ў Клайпедзе падкрэсьліла важнасьць захаваньня літоўскай мовы.

Па словах кіраўніцы Літвы, пяць моваў балтыйскай групы ўжо мёртвыя, таму гэты помнік – важны напамін пра тое, што на кожным з нас ляжыць адказнасьць за захаваньне мовы, сказана ў прэс-рэлізе прэзыдэнцкай службы.

«Мова – наша агульная сувязь. Захаваньне мовы азначае захаваньне народа. Калі мы не забудзем нашу мову, не забудзем і нашу гісторыю. Давайце берагчы мову, гаварыць і тварыць па-літоўску», – сказала прэзыдэнт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG