Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень вясёлкі праз Днестaр


Шэсьце ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, Кішынэў, 14.02.2013
Шэсьце ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, Кішынэў, 14.02.2013

Тыднёвы фэстываль, прымеркаваны да Дня супраць гамафобіі, зьбірае ў Малдове прыхільнікаў і праціўнікаў.

Стаўленьне да ЛГБТ-супольнасьці за апошнія гады ў кансэрватыўнай Малдове нашмат зьмянілася. Паводле Анастасіі Данілавай, актывісткі інфармацыйнага цэнтру Gender Doc, малдаўскае грамадзтва становіцца ў гэтым пытаньні ўсё больш інфармаваным і талерантным. Сёлета, дзякуючы ўплыву Эўразьвязу і ЗША, урад прыняў новае антыдыскрымінацыйнае закандаўства. Меры былі ўхваленыя, нягледзячы на моцны супраціў камуністаў і праваслаўнай царквы. Цэнтр Gender Doc таксама выйграў працэс у Эўрапейскім судзе па правах чалавека, які прызнаў, што забарона гей-параду ў 2005 годзе была незаконнай, і абавязаў урад выплаціць цэнтру 11 тысяч эўра.

Арганізатары «Вясёлкі праз Днестар» плянуюць сёлета распачаць ланцуг акцый 17 траўня, у міжнародны дзень супраць гамафобіі. Гэта будуць сэмінары аб талерантнасьці, хвіліны маўчаньня па ахвярах рэпрэсій або вечарыны прапаганды бясьпечнага сэксу. Кульмінацыяй мае стаць марш 19 траўня ў Кішынэве пад правакацыйнай назвай «Лесьбіянкі, геі, транссэксуалы за традыцыйныя каштоўнасьці». Паводле Данілавай, удзельнікі гэтым разам будуць апранутыя ў «нармальнае» адзеньне, яны будуць несьці плякаты і лёзунгі, аднак ня будуць спрабаваць ператварыць сваё шэсьце ў музычны парад або бразыльскі карнавал.

Гэтыя пляны не засталіся незаўважанымі. Япіскап Марчэл з гораду Балты на поўначы краіны заклікаў вернікаў правесьці контрапарад і супрацьстаяць ЛГБТ «праз малітвы і прысутнасьць». Чакаецца, што ў парадзе за правы геяў прыме ўдзел каля 50 чалавек, уключна зь некаторымі заходнімі пасламі і адным сябрам Эўрапейскага парлямэнту. Дакладны маршрут параду зь меркаваньняў бясьпекі пакуль не абвяшчаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG